У Брэсцкай крэпасці без абмеркавання могуць паставіць высачэзны храм (фота)
У Брэсцкім гарвыканкаме выстаўленыя канцэпцыі і фрагменты плана развіцця горада і рэвіталізацыі Брэсцкай крэпасці. Яны не абмяркоўваюцца грамадскасцю. Сярод
прапаноў - храм з гіганцкімі прыступкамі, “крыламі” вышынёй у 30 метраў і
цыклапічным крыжам. Архітэктар Ірына Лаўроўская распавяла Еўрарадыё, што гэтыя планы абсурдны.
Ірына Лаўроўская: "На тэрыторыі помніка нулявой катэгорыі, якім з’яўляецца Брэсцкая крэпасць, на сёння і наяўны тут мемарыял будаваць нельга было б. Задача тут палягае ў тым, каб максімальна захаваць тое, што засталося, і аднавіць, калі гэта неабходна і магчыма. Таму, ўсялякія помнікі вышынёй у пяціпавярховы дом, гэта нонсэнс."