У Брытаніі зарэгістраванае рэкорднае зніжэнне спажывання алкаголю

Жыхары Брытаніі рэкордна скарацілі спажыванне алкаголю ў 2009 годзе — на 13% у параўнанні з 2004 годам. Пра гэта са спасылкай на заяву Асацыяцыі піва і пабаў піша газета The Guardian. Паводле звестак выдання, такая нізкая папулярнасць алкагольных напояў была зарэгістраваная ў Брытаніі ў 1948 годзе.