У брытанскую "чырвоную кнігу" занеслі вожыка, вужа, вераб’я і зязюлю

Брытанскія ўлады апублікавалі спіс жывёлаў, казурак і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання, піша The Daily Mail. У гэты спіс патрапілі вожык, вуж, верабей і зязюля, якія, здавалася б, даволі распаўсюджаныя ў Еўропе.