У Бягомлі грузавік ледзь не сутыкнуўся з самалётам часоў Другой сусветнай

Грузавік ледзь не пратараніў самалёт часоў Другой Сусветнай вайны на скрыжаваньні аўтадарог Мінск-Віцебск і Бягомль – Браслаў. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выкінула з кальцавой развязкі на прыдарожую паласу, піша сайт "Народныя навіны Віцебска". Грузавік спыніўся ў двух метрах ад самалёта часоў Другой Сусветнай вайны “Іл-14”. Самалёт — помнік партызанскаму аэрадрому часоў Другой Сусветнай вайны — з’яўляецца адной са славутасцяў Бягомля.