У Бярозе затрымалі трох мужчын, якія ў лесе "выбівалі" з даўжніка грошы

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 23-гадовы брэстаўчанін быў вінен нападнікам каля 1300 долараў. На падпітку яны схапілі даўжніка і вывезлі на машыне ў лес каля вёскі Марможава.



Там маладога чалавека збівалі, патрабуючы выплаціць пазыку.



Міліцыя затрымала мужчын на наступны дзень, усе яны жыхары Бярозы. На іх завялі крымінальную справу. За "прымушэнне выплаты пазыкі з ужываннем гвалту" ім пагражае да 10 год пазбаўлення волі.