У Бярозе збіраюць подпісы за закрыццё завода, які выпускае хімікаты
Каля 600 жыхароў горада Бяроза Брэсцкай вобласці падпісаліся пад патрабаваннем закрыць прадпрыемства “Франдэса”, якое вырабляе хімічныя сродкі абароны раслінаў.
Пакуль завод выпускае толькі гербіцыд “Шквал”, але бліжэйшым часам збіраецца наладзіць выпуск яшчэ пяці прэпаратаў, распрацаваных Нацыянальнай акадэміяй навук.
Зараз асноўныя спажыўцы прадукцыі “Франдэса” – гэта беларускія прадпрыемствы, але ў перспектыве хімічныя сродкі абароны раслінаў будуць пастаўляцца і ў замежжа.
Ініцыятары акцыі па збору подпісаў адзначаюць, што завод знаходзіцца ў двух кіламетрах ад жылога сектару, а яго адходы, нібыта, плануецца скідаць у гарадскую каналізацыю. Пасля таго, як пад зваротам падпішуцца дзве тысячы чалавек, дакумент накіруюць кіраўніку дзяржавы.
БелаПАН