У Быхаўскім раёне ў вяскоўца міліцыянты забралі стрэльбу і кулямёт

Стрэльбу і кулямёт Дзехцярова забралі міліцыянты ў жыхара адной з вёсак Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.  Яны дзейнічалі па “наводцы” суседзяў мужчыны. Высветлілася, што кулямёт ён знайшоў у лесе на месцах баёў Другой сусветнай вайны. Зброя аказалася ў добрым стане і вясковец рэгулярна пастрэльваў, аж пакуль не скончыліся патроны. Відаць, яго стральба і прыцягнула ўвагу людзей.

 Падчас ператрусу міліцыянты знайшлі таксама і выбухоўку. Зараз праводзіцца расследаванне, мужчына затрыманы, паведамляе тэлеканал СТВ.