У Целяханах п’яны кіроўца адбуксіраваў другога п’янага ў бліжэйшы кювет

Кур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў мястэчку Целяханы Івацэвіцкага раёна.
У нядзелю ўвечары 30-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фольксваген-Джэта” ўзяўся буксіраваць матацыкл “ІЖ-Юпіцер”, якім кіраваў 26-гадовы рабочы мясцовага завода. Абодва былі нецвярозыя. У выніку матацыкл з’ехаў у кювет, матацыкліст атрымаў адкрытыя і закрытыя пераломы ног.

У абодвух мужчынаў не было правоў, інфармуе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.