У цэнтры Мінска гарэла кватэра ў “сталінцы”, загінуў пенсіянер (фота)
Позна ўвечары 27 кастрычніка ў цэнтры Мінска, у доме па вуліцы Фрунзэ загарэлася кватэра. Пажар узнік на другім паверсе чатырохпавярховай “сталінкі”. Пра ўзгаранне паведамілі суседзі.
Выратавальнікі аператыўна патушылі агонь і знайшлі ў пакоі гаспадара жылля, пенсіянера 1937 года нараджэння. Мужчына быў у непрытомнасці. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але праз паўгадзіны вымушаныя былі канстатаваць смерць.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Загінулага станоўча ахарактарызавалі суседзі. Ён не меў праблемаў з міліцыяй і не стаяў на ўліку ў нарколага і псіхіятра, паведамляе прэс-служба МНС.











Фота: МНС