У цэнтры Нью-Ёрка з'явіўся гадзіннік так званай мацярынскай смяротнасці

Напярэдадні міжнароднага форуму ў цэнтры Нью-Ёрка з'явілася незвычайная прылада - гадзіннік так званай мацярынскай смяротнасці, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Кожныя 90 секунд гадзіннік паведамляе, што ў свеце пры родах памерла яшчэ адна жанчына. Як запэўніваюць арганізатары акцыі, гэта не проста глабальная праблема аховы здароўя,  гэта ганебнае парушэнне правоў чалавека, бо большасці смерцяў можна было б пазбегнуць, у тым ліку намаганнямі ААН.