У цэнтры Санкт-Пецярбурга ў канал зваліўся бензавоз з 20 т мазуту (фота)
Машына прабіла агароджу і ўвалілася ў Абводны канал.
У Санкт-Пецярбургу зранку ў панядзелак адбылося ДТЗ з удзелам бензавоза, піша "Газета.Ru".
Аўтамабіль з 20 т мазуту прабіў агароджу і зваліўся ў Абводны канал. Кіроўцу выцягнулі з вады відавочцы яшчэ да прыезду ратавальнікаў.
Паведамляецца, што прычынай здарэння сталі непаладкі ў тармазах.