У чацвер у Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма з марозам, снегам і сонцам
З 13 снежня ў Беларусі чакаецца пахаладанне. Разам з тым, сіноптыкі абяцаюць снег і сонца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
“Ужо цяпер прыток цёплага паветра з Атлантыкі слабее. З 13 снежня ў Беларусь пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава. Тэмпературны рэжым панізіцца да 1—8 градусаў марозу. Ужо ў чацвер пройдзе снег. Сумётаў не будзе, але снег выпадзе”.
Галоўны сіноптык адзначыла, што таксама чакаюцца і праясненні. Беларусы нарэшце змогуць убачыць сонца. Па словах Вольгі Фядотавай, такое зімовае надвор’е захаваецца прыкладна да 20 снежня.
Якім будзе надвор’е пазней, пакуль невядома. Як заўважаюць сіноптыкі, для Беларусі характэрна чаргаванне пахаладанняў і адлігаў, таму не выключана, што на Новы год нас чакае туман і дождж.