У чэмпіянаце Беларусі па футболе БАТЭ згуляў у нулявую нічыю з "Нёманам"

Матчам барысаўскага БАТЭ і гродзенскага "Нёмана" 17 жніўня завяршыўся 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Гульня закончылася ўнічыю 0:0.  16 жніўня былі зафіксаваны такія вынікі:

МТЗ-РІПА — "Дарыда" (Ждановічы) — 3:3,
"Дынама" (Мінск) — "Гомель" — 3:1,
"Нафтан" (Наваполацк) — "Смаргонь" — 3:1,
"Дынама" (Брэст) — "Віцебск" — 1:0,
"Шахцёр" (Салігорск) — "Граніт" (Мікашэвічы) — 1:0,
“Савіт" (Магілёў) — "Дняпро" (Магілёў) — 1:1,
"Лакаматыў" (Мінск) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 1:1.

Становішча каманд:

1.    БАТЭ — 42 ачкі,
2.    МТЗ-РІПА — 39,
3.    "Дынама" (Мн) — 36,
4.    "Шахцёр" — 33,
5.    "Нафтан" — 31,
6.    “Віцебск" — 31,
7.    "Дынама" (Бр) — 31,
8.    "Дняпро" — 27,
9.    "Граніт" — 24,
10.    "Смаргонь" — 23,
11.    "Тарпеда" — 22,
12.    "Нёман" — 17,
13.    "Гомель" — 16,
14.    "Лакаматыў" — 16,
15.    "Савіт" — 15,
16.    "Дарыда" — 9.

Наступны тур пройдзе 22 і 24 жніўня, паведамляе БелПАН.