У Цюмені пройдзе вечарына, прысвечаная “забароненай” беларускай паэтцы

Літаратурны вечар, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, пройдзе 17 лютага ў Цюмені.
Мерапрыемства адбудзецца ў Беларускім Доме, яго мэта — распаўсюджванне ведаў аб літаратурнай спадчыне беларусаў. Ініцыятары і арганізатары — камітэт па справах нацыянальнасцяў Цюменскай вобласці Расіі.

Дарэчы, у самой Беларусі Наталля Арсеннева на афіцыйным узроўні прызнаецца “калабарацыяністкай”, а яе творы не ўключаныя ў школьную і ўніверсітэцкую праграму нават для азнаямлення.

Тюменская линия