У дамы, абясточаныя пры падзенні крана ў Мінску, адноўленая падача электрычнасці
На вуліцы Грушаўскай у Мінску аднавілі падачу электрычнасці ва ўсе дамы, абясточаныя пры падзенні крана. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій ДВА "Белэнерга".
Пры аварыі без электрычнасці засталіся 20 прыватных жылых дамоў. Да 13-й гадзіны электрыкі аднавілі падачу току ў 10 з іх. А да 17-й электразабеспячэнне было адноўленае ва ўсіх дамах.
Нагадаем, аварыя на будоўлі адбылася ў панядзелак зранку. Вежавы кран вагой 10 т, які працаваў на будаўніцтве 16-павярховага панэльнага дома, паваліўся на прыватны двухкватэрны жылы дом. Пры падзенні крана жыхары дома не пацярпелі, аднак у цяжкім стане быў шпіталізаваны кранаўшчык.
На месцы здарэння працуюць следчыя.
Фота: Маскоўскі РУУС