У Давыд-Гарадку п’янага кіроўцу спынялі з прымяненнем зброі

Інспектары ДАІ прымянілі табельную зброю для спынення п’янага кіроўцы ў Давыд-Гарадку, што ў Столінскім раёне. Здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай. Інспектары заўважылі падазроны “Опель Вектра” і падалі кіроўцу сігнал, каб ён спыніўся, аднак аўтамабіліст не думаў падпарадкоўвацца. Праваахоўнікі пачалі пагоню.

У часе пагоні кіроўца выязджаў на сустрэчную паласу і на тратуар і ствараў рэальную пагрозу для іншых удзельнікаў руху. Яму неаднаразова загадвалі спыніцца, але ён ігнараваў звароты.
Калі пагоня выйшла за межы населенага пункта, інспектары прастрэлілі колы на аўтамабілі парушальніка і толькі гэта прымусіла яго спыніцца. Аднак нават паспя вымушанага спынення кіроўца працягваў супраціўляцца і ўтаймаваўся толькі тады, калі міліцыянты надзелі на яго кайданкі.

Парушальнікам выявіўся непрацоўны вясковец, у крыві якога было 3,2 праміле алкаголю. Малады чалавек ніколі не атрымліваў правоў кіроўцы, але ўжо неаднаразова трапляўся на сур’ёзных парушэннях: у 2010 годзе яго затрымалі за язду ў п’яным выглядзе ў Гомельскай вобласці, а летась ён трапіўся за рулём і без правоў у Брэсцкай вобласці, інфармуе БЕЛТА.