У Докшыцах не дадалі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 1,3 млрд рублёў
ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс" стаў злосным неплацельшчыкам у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гаспадарка завінавацілася больш за 338 млн. рублёў. Пры гэтым работнікі Докшыцаў няблага завяршылі сельскагаспадарчы год. На рахунку камбайнёраў райаргасэрвісу Ўладзіміра Лаўцэвіча і Андрэя Пінчука — другі ў гісторыі вобласці намалот збожжа, 2867 тон зерня. Таксама гэты калектыў выйшаў на 2-е месца ў Віцебскай вобласці ў спаборніцтве па вытворчасці і продажы масланасення рапсу, за што атрымаў дыплом і грашовую прэмію.
Агулам гаспадаркі Докшыцкага раёну завінаваціліся Фонду сацыяльнай абароны 1 млрд 300 млн рублёў, паведамляе партал "Westki.info".
Агулам гаспадаркі Докшыцкага раёну завінаваціліся Фонду сацыяльнай абароны 1 млрд 300 млн рублёў, паведамляе партал "Westki.info".