У Драгічыне з акна на восьмым паверсе выпала 18-гадовая дзяўчына

Трагедыя адбылася ўвечары ў адным з жылых дамоў па вуліцы Леніна. Маладая жыхарка Драгічынскага раёна выпала з акна лесвічнай пляцоўкі на восьмым паверсе дома. Пацярпелая памерла на месцы. Па адной з версій, адбыўся няшчасны выпадак, паведамляе tut.by.

"У цяперашні час Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца следчая праверка па факце смерці дзяўчыны. Высвятляюць усе абставіны таго, што адбылося. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца сведкі", — паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Фота ілюстрацыйнае.