У Драгічынскім раёне расследуецца серыя забойстваў, затрыманыя замежнікі
Серыйныя забойствы расследуюцца ў Драгічынскім раёне. З гэтай мэтай створаная аператыўна-следчая група з супрацоўнікаў пракуратуры і органаў унутраных спраў, інфармуе “Інтэрфакс”. Па падазрэнні ў здзяйсненні забойстваў сталых людзей затрыманыя два
чалавекі, грамадзяне адной з суседніх дзяржаваў (праўдападобна,
Украіны).
Афіцыйна зарэгістраваныя 8 выпадкаў забойстваў, прычым раней праваахоўнікі не бачылі крыміналу і лічылі, што людзі памерлі самі. Цяпер следства мяркуе, што жанчыны былі задушаныя, пасля чаго з іх хатаў выносіліся каштоўныя рэчы і грошы.