У Дражне зламалі крыж, усталяваны ў памяць пра забітых партызанамі людзей

Невядомыя зламалі крыж, усталяваны 19 красавіка каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Нагадаем, сёння раніцай у Мінску быў затрыманы палітык Вячаслаў Сіўчык, які ўдзельнічаў ва ўсталяванні крыжа. Міліцыянты завезлі яго ў Старыя Дарогі, дзе, праўдападобна, Сіўчыка будуць судзіць.