У Дзень музеяў віцяблян вучылі танчыць па-старажытнаму (фота)

У Віцебску міжнародны дзень музеяў адзначылі святочнай імпрэзай. Яе падрабязнасці распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Мясцовыя клубы гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" і "Нагльфар" разам з клубам ролевых гульняў "Таліён" ля ратушы наладзілі шоў "Ліцьвінская дуда". У якасці "запрошанай зоркі" выступаў гурт "Стары Ольса". Хлопцы і дзяўчаты з клубаў у сярэднявечным адзенні выконвалі танцы часоў Вялікага Княства Літоўскага, а напрыканцы імпрэзы запрасілі на пляцоўку ўсіх жадаючых навучыцца таньчыць па-старажытнаму".