У Дзень Салідарнасці лідэры дэмруху звяртаюцца да праблемы палітвязняў
16 чэрвеня, у Дзень Салідарнасці, лідэры дэмакратычнага руху Беларусі ладзяць прэс-канферэнцыю, прысвечаную праблеме наяўнасці ў нашай краіне палітзняволеных. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч. Станіслаў Шушкевіч: “Сёння Дзень Салідарнасці са зняволенымі палітвязнямі. Гэтыя палітвязні застаюцца ў Беларусі, а той-сёй робіць выгляд, што іх ужо няма. Асабліва ўлада. І мы лічым сваім абавязкам падняць гэта пытанне”.
З гэтай нагоды Станіслаў Шушкевіч, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, былы палітвязень Аляксандр Казулін і лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў падрыхтавалі заяву. У ёй палітыкі звяртаюць увагу на тое, што ў краіне па-ранейшаму адсутнічае сістэма прававой абароны грамадзян ад пераследу за палітычныя, рэлігійныя і іншыя перакананні, а апазіцыянеры не маюць шанцаў нармальна вучыцца альбо працаўладкавацца.
Яшчэ раз палітыкі звяртаюць увагу на неабходнасць аб’ектыўнага раследавання фактаў знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Палітыкі патрабуюць спыніць пераслед удзельнікаў “Справы 14-ці”, змяніць меру ўтрымання Аўтуховічу, скасаваць судзімасці Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна. А таксама засцерагаюць чыноўнікаў Еўрасаюза ад даверлівага стаўлення да абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі.
Свой зварот лідэры дэмакратычнага руху перададуць журналістам і накіруюць ва ўсе еўрапейскія структуры і ў амбасады.
Прэс-канферэнцыя пройдзе ў 12.00 у офісе Партыі БНФ.