У Дзень салідарнасці "Малады Фронт" нагадаў мінчукам пра палітвязняў (фота)
У Дзень Салідарнасці партрэты палітвязня Арцёма Дубскага з'явіліся на мінскіх вуліцах, паведамляе сайт "Маладога Фронту". Маладафронтаўцы нагадваюць, што ў беларускіх турмах знаходзяцца Арцём Дубскі, прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка. Тыдзень таму да 7 год зняволення быў прысуджаны і беларускі бізнэсовец Андрэй Бандарэнка — удзельнік парламенцкай выбарчай кампаніі 2008 года.
Як заўжды 16 кастрычніка ў 18 гадзін адбудзецца Ланцуг неабыякавых людзей на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Папяэднія дзве акцыі — у жніўні і верасні — былі жорстка разагнаныя ўладамі.
Дарэчы, сёння — чацвертая гадавіна ад пачатку Дзён салідарнасці.
Фота з сайту "Маладога Фронту"