У дзіцячым садку ў Веткаўскім раёне знайшлі снарад часоў вайны
З дзіцячага садка ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёна Гомельшчыны эвакуявалі 22 дзяцей і 20 супрацоўнікаў. Нагодай стаў знойдзены снарад перыяду савецка-нямецкай вайны, паведамляе БелаПАН. Месца здарэння ачапілі міліцыянты і выратавальнікі. У вёску выклікалі сапёраў. Яны і знішчылі знойдзеную мінамётную міну 82 мм. Ахвяраў не было.