У Дзяржынску гарэў цэх па вытворчасці лакафарбавых вырабаў (фота)
У Дзяржынску гарэў цэх па вытворчасці лакафарбавых вырабаў. Здарэнне адбылося раніцай у сераду. Як інфармуе прэс-служба МНС, яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў узгаранне спрабаваў ліквідаваць з дапамогай вогнетушыцеля адзін з работнікаў прадпрыемства. Агонь паспеў пашкодзіць абсталяванне. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Фота: 112.by