У Ерэване невядомыя напалі на полк паліцыі і аб'явілі пра паўстанне
У Ерэване невядомыя напалі на полк патрульна-вартавой службы паліцыі (яны пратаранілі браму грузавіком) і ўзялі закладнікаў. Вядома пра аднаго загінулага і двух параненых. Нападнікі патрабуюць вызвалення арыштаванага апазіцыйнага актывіста, інфармуе ВВС.
РІА "Новости" удакладняе, што група ўзброеных асобаў (каля 30 чалавек) патрабуе вызвалення арыштаванага ўдзельніка карабахскага канфлікту Жырайра Сефіляна. Вядома, што ён з'яўляецца лідарам радыкальнага апазіцыйнага Фронту грамадскага ратавання "Новая Арменія". Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Арменіі і фармавання часовага ўраду.
У закладніках знаходзяцца 7 паліцэйскіх (аднаго, у якога падскочыў ціск, адпусцілі). Да будынка паліцыі сцягнутыя войскі, тэрыторыя заблакаваная. З бліжэйшых дамоў эвакуявалі людзей. Вядома, што адзін з нападнікаў паранены ў галаву.