У Еўропе працягваюцца страйкі супраць скарачэння заробкаў

У Еўропе працягваюцца акцыі пратэсту. Найбольш напружаная сітуацыя ў Іспаніі, дзе страйкі выліліся ў пагромы і сутыкненні з паліцыяй. У Барселоне дэманстранты рабавалі крамы і падпальвалі аўтамабілі, паведамляе СТВ. Людзі незадаволеныя скарачэннем заробкаў і пенсіяў, падвышэннем падаткаў і яны засцерагаюцца застацца без працы. Акцыі супраць захадаў па пераадоленні наступстваў фінансавага крызісу прайшлі таксама ў Бельгіі, Грэцыі, Італіі, Францыі, Нямеччыне ды іншых краінах.