У Францыі разбіўся аўтобус з польскімі паломнікамі, загінулі 14 чалавек

У Французскіх Альпах разбіўся аўтобус з польскімі паломнікамі. Загінулі 14 чалавек. 
Аўтакатастрофа адбылася каля вёскі Візіль пад Граноблем. У аўтобусе былі каля 50 чалавек, якія вярталіся з паломніцтва ў Нотр-дам-дэ-ля-Салет. Выратавальнікі мяркуюць, што ў аўтобуса не спрацавалі тармазы і ён выляцеў з дарогі ў рэчку.

Associated Press