У галерэі “Добрых мысляў” адкрылася фотавыстава памяці Мулявіна
22 студзеня ў мастацкай галерэі фальварка “Добрыя мыслі” ў Мінску адкрылася фотавыстава Яўгена Коктыша “Памяці Ўладзіміра Мулявіна”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння легендарнага спевака і музыканта, заснавальніка ансамбля “Песняры”. У экспазіцыі прадстаўленыя 45 каляровых і чорна-белых работ аднаго з найстарэйшых айчынных майстроў фатаграфіі. На здымках 1980-1990-х гадоў адлюстраванае жыццё і творчасць Мулявіна і яго калектыву.
Выстава будзе працаваць да 31 студзеня. Запланаваныя яшчэ дзве экспазіцыі са збору Коктыша, а таксама выданне манаграфіі аб яго творчасці. Гэтыя імпрэзы прымеркаваныя да 70-годдзя фатографа. Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што сваімі работамі, якія адлюстравалі цэлую эпоху, Яўген Коктыш зрабіў значны ўнёсак у гісторыю беларускай фатаграфіі, перадае БелаПАН.