У Ганцавічах работніцам райспажыўсаюзу замянілі турму на штрафы
Тром былым работніцам Ганцавіцкага райспажыўсаюзу ўдалося пазбегнуць турэмнага пакарання. Адбылося гэта пасля таго, як яны абскардзілі рашэнне Ганцавіцкага раённага суда ў абласным судзе. Замест рашэння, якое прадугледжвала пазбаўленне іх волі на 5 гадоў і болей, зараз жанчынам пагражае толькі штраф да 50 базавых велічыняў кожнай.
Раней жанчын вінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам, здзейсненым групай асобаў. А зараз вердыкт грунтуецца на тым, што кабеты проста злоўжывалі ўладаю. За гэта пакаранне значна меншае.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы