У Ганцавічах сфармавалі брыгаду рознарабочых з нядбайных бацькоў

На базе Ганцавіцкага ПМК-7 ствараецца першая ў краіне брыгада, у якой будуць працаваць нядбайныя бацькі, што запазычыліся дзяржаве за ўтрыманне дзяцей. Збольшага гэта жанчыны, бо мужчыны з такіх сем’яў уцяклі або сядзяць. Ініцыятыва пайшла з Ганцавіцкага РАУС і з суда і падтрыманая райвыканкамам. Нядбайныя бацькі з Ганцаўшчыны запазычыліся дзяржаве 210 млн рублёў. Гэтак, Марыя Кахановіч — каля 27 млн, Ала Ермаловіч — 15 млн, Алена Сідарэвіч і Алеся Гурман — па 14 млн, Мікалай Страх — 13 млн. рублёў. Яшчэ 13 асобаў павінныя ад 4 да 10 млн рублёў кожны.

Кантраляваць дысцыпліну абавязаныя супрацоўнікі ПМК. А ў выпадку непаслушэнства яны павінныя выклікаць міліцыю.