У ганцавіцкай вадзе ў 240 разоў перавышана ўтрыманне шкодных рэчываў

У Хатынічах, Ганцавіцкай вёсцы на паўтары тысячы жыхароў, вада ў многіх калодзежах непрыдатная да ўжывання: колькасць шкодных рэчываў у ёй перавышае норму ў 240 разоў.  Эпідэміёлагі папярэджвалі пра гэта год таму. Бюджэт Брэсцкай вобласці выдаткаваў 1 млрд 200 млн рублёў, але будаўніцтва вадаправоду так і не пачалося.

“Вада ў нашых калодзежах нагадвае гарбату, дарослым яе можна ўжываць толькі пасля кіпячэння, дзецям — увогуле нельга. Мы пісалі ва ўсе інстанцыі, і ў Адміністрацыю прэзідэнта, але дапамогі няма”, — скардзяцца мясцовыя жыхары.