У гандляроў рынка "Ждановічы" канфіскавалі больш за 1,3 тону мяса
У гандляроў рынка “Ждановічы” канфіскавана больш за 1 тону 300 кілаграм мясной прадукцыі. Такі вынік праверкі, праведзенай супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі сумесна з прадстаўнікамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Як паведамілі ў міліцыі, у адным з кантэйнераў, размешчаных на тэрыторыі рынка, аператыўнікі выявілі каля 865 кілаграм мясных вырабаў польскай вытворчасці. Прадукцыя прызначалася для рэалізацыі, аднак дакументы, якія пацвярджаюць якасць і набыццё вырабаў, адсутнічалі.
Яшчэ ў адным гандлёвым кантэйнеры супрацоўнікі міліцыі знайшлі каля паўтоны каўбас з мінулым тэрмінам прыдатнасці. У гэтым жа памяшканні быў выяўлены апарат для вакуумнага пакавання мясных вырабаў, а таксама этыкеткі і налепкі з рэквізітамі вядомых айчынных вытворцаў.
Дырэктару гандлёвага прадпрыемства пагражае штраф да 1 мільёна 750 тысяч рублёў, а, магчыма, і скасаванне ліцэнзіі.
БелаПАН