У Глуску згарэлі 60 тон паліўных брыкетаў і цэх па іх вытворчасці (фота)

Уначы 7 траўня ў Глуску (Магілёўская вобласць) загарэўся будынак, у якім месціцца цэх па вытворчасці паліўных брыкетаў. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, ужо гарэў дах. Агонь знішчыў дах будынка на плошчы 375 квадратных метраў, 60 тон гатовай прадукцыі і аўтапагрузчык "Ямаха".

Прэс-служба МНС адзначае, што пацярпелых няма. Прычына пажару пакуль невядомая.

Фота: МНС