У глыбоцкай царкве, магчыма, знойдзены другі паверх падзямелляў
Спецыялісты з Мінску даследуюць падзямеллі, дзе выявілі астанкі каля 20 чалавек, якія маглі быць расстраляныя савецкімі карнымі органамі ў 1939 годзе. ФОТАРЭПАРТАЖ У падзямеллі царквы Ражства Багародзіцы ў горадзе Глыбокае, праваслаўным брацтвам пачаліся раскопкі, якія ўжо на сённяшні момант прынеслі пэўныя вынікі і прывялі да адкрыцця адразу некалькіх таямніц. Падчас раскопак былі знойдзеныя астанкі каля 20 чалавек з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Як кажуць, валанцёры знайшлі і некалькі савецкіх куль. Усё гэта можа сведчыць аб расстрэлах, якія маглі праводзіцца ў падзямеллях царквы ў 1939 годзе супрацоўнікамі савецкіх карных органаў. Так гэта ці не, высвятляць спецыялісты з Мінску, якія прыехалі ў Глыбокае.
Наогул, падзямеллі пабудаваны па прынцыпе рымскіх катакомбаў — з нішамі і асобнымі пакоямі па баках, з узвышэннем у падалтарнай частцы.
У свой час у падалтарнай частцы знаходзіліся пахаванні фундатараў царквы, а ў бакавых пакоях былі пахаванні духавенства.
У час паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага знакаміты сваімі крывавымі расправамі граф Мураўёў, празваны "вешальнікам", перарабіў крыпту ў турму, куды саджаў паўстанцаў.
У савецкі час, дзякуючы таму, што ў падзямеллі круглы год трымаецца тэмпература ў +5 - +7 градусаў, мясцовы кансервавы завод захоўваў тут свае вырабы, для гэтага адмыслова быў зроблены падземны ход ад заводу ў падзямелле.
Зараз ў крыпце праводзяцца раскопкі, якія ўжо далі плён — некалькі прадметаў царкоўнага характару, шмат дробязі і багата чалавечых астанкаў.
Ёсць у крыпце і свае таямніцы. Вось пад гэтым жалезным штыром, як выявілі спецыялісты з Мінску, знаходзіцца пустота, цалкам верагодна, што там ёсць яшчэ адзін паверх падзямелляў.
Сама царква, пабудаваная ў XVII — XVIII стагоддзях трымае ў сабе многа цікавага.
Пачынаючы ад дзвярэй — шэдэўра разбянога мастацтва і сканчаючы фасадам, якім захапляўся Напалеон.
Інтэр'еры таксама вылучаюцца багаццем дэкору.
Па вінтавой лесвіцы можна падняцца на вежу.
У ёй мы бачым замураваныя байніцы для вядзення боя.
Там жа ёсць спецыяльны калодзеж, куды пад час ваенных дзеянняў скідалі захопнікаў. У калодзежы тырчалі вострыя коп'і, таму вылезці адтуль вораг ужо не мог.
Усе гэтыя абарончыя элементы не зусім адпавядаюць часу і стылю пабудовы, што дае падставу меркаваць аб тым, што сённяшняя царква гэта "добра перапрацаваны матэрыял" ранейшых стагоддзяў. Так гэта ці не — вырашыцца пасля заканчэння раскопак.