У Глыбокім абвешчаны конкурс на самую прыгожую сметніцу (фота)
Незвычайны конкурс абвешчаны ў Глыбокім у межах праграмы "Моладзь — за чысціню гарадоў ды вёсак". Школьнікам, студэнтам ды іншай моладзі прапанавана рабіць сметніцы… са смецця. Сметніцы павінны быць прыгожымі, таннымі ды экалагічнымі. Напрыклад, такімі, як зрабілі вучні Прошкаўскай сярэдняй школы. З пластыкавых бутэлек яны змайстравалі грыб-"мусарамор".
Пакуль "мусарамор" застаецца адзінай сметніцай такога кшталту, яго выкарыстоўваюць толькі падчас вясковых урачыстасцяў, а ў будныя дні хаваюць ад вандалаў. Вынікі экалагічна-камунальнага конкурсу будуць падведзены летам.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Глыбокае