У Глыбокім на юбілеі раёна цытавалі Сталіна і дарылі моладзі "Серп і молат"

Глыбоцкі раён адзначыў сваё 75-годдзе афіцыйнай імпрэзай у савецкім стылі. Святкаванне праходзіла ў гарадскім Доме культуры. На яго былі запрошаныя былыя кіраўнікі раёна, сельсаветаў, прадпрыемстваў, калгасаў.

Усё святкаванне было прасякнута настальгіяй па савецкіх часах: выступоўцы згадвалі дасягненні эпохі сацыялізму, спяваліся савецкія песні; гучалі лозунгі з першамайскіх дэманстрацый.

Падчас узнагароджання былых кіраўнікоў прагучала са сцэны нават цытата Сталіна, што кадры вырашаюць усё. А прадстаўнікам моладзі перадалі выяву “Сярпа і молата” як знак пераемнасці пакаленняў.

Глыбоцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года. Раней Глыбокае было цэнтрам  Дзісенскага павета.