У Глыбокім раскапалі магілу Мюнхгаўзэна і пахавалі іншага чалавека

Слухач Еўрарадыё наведаў славутае пахаванне сваякоў знакамітага барона.

Як апавядаюць мясцовыя гісторыкі, гэта, магчыма, недалёкі сваяк славутага казачніка, барона Мюнхгаўзэна. Сам барон у свой час быў на службе ў войску Пане Каханку (аднаго з Радзівілаў). Князь быў славутым баечнікам, ад якога, як мяркуюць, будучы прататып вядомага літаратурнага героя і наслухаўся неверагодных прыгодаў і баек.

У Глыбокім, на мясцовых могілках, знаходзіцца пахаванне Ferdynand u. Wilhelmine von Muenchhausen (Фэрдынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзэн). Каля яго ў сераду з раніцы пачалі капаць свежую магілу і выпадкова закранулі славутае пахаванне. На свет паказаўся чэрап у нейкай сетачцы — паводле моды таго часу.

Але больш падрабязна агледзець і сфатаграфаваць пахаванне, на жаль, не выпадала, на могілкі якраз прывезлі нябожчыка. Пасля невялікай імшы ўнікальнае "відовішча" засыпалі зямлёю.

І ўжо пад вечар на гэтым месцы была новае пахаванне.

Вось гэтая гісторыя на здымках нашага слухача Аляксея Кульбіцкага:



Крыж на магіле Фэрдынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзэн



Чэрап у сетачцы





Патрывожаныя барон і баранэса зноў заснулі вечным сном побач з новым суседам.