У Глыбокім выратавалі птушку, якую збіраліся выкарыстаць замест пудзіла
Жыхар Глыбокага вырашыў скарыстаць на ўласным агародзе стары спосаб пазбавіцца птушак-шкоднікаў. Ён злавіў грака і прывязаў яго да чатырохметровага слупа.
Як меркаваў гаспадар, іншыя птушкі, пабачыўшы, як здзекуюцца тут з іх “сяброўкі”, павінны пазбягаць ягонага агароду. Але пабачылі шакіруючае відовішча не толькі птушкі, але і суседзі агародніка. Нехта з іх патэлефанаваў у інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету.
Кіраўнік інпекцыі Аляксей Протас уласнаручна выратаваў грака-небараку. Зараз вырашаецца пытанне аб тым, каб прыцягнуць глыбачаніна да адміністрацыйнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Дарэчы, апошні раз па гэтым артыкуле у Глыбоцкім раёне было вынесена пакаранне 10 год таму. Тады да адказнасці быў прыцягнуты грамадзянін, які катаваў ката.