У Гомель даставілі аднаго з лідэраў злачыннай арганізацыі "пажарнікаў"
З Масквы ў Гомель дастаўлены адзін з лідэраў злачыннай арганізацыі "пажарнікаў" Алег Чыркоў. Яго затрымалі ў расійскай сталіцы ў 2006 годзе. Выхадзец з Гомельскай вобласці А.Чыркоў у справе пра арганізацыю "пажарнікаў" праходзіць як адзін з яе арганізатараў і ўдзельнікаў.
Дарэчы, суд над часткай "пажарнікаў" адбыўся ў мінулым годзе. Тады быў вынесены прысуд 18 удзельнікам злачыннай групоўкі. Яны прысуджаныя на тэрміны ад 4 да 15 гадоў за вымагальніцтвы, замахі на забойствы. Зараз у Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд другой часткі справы "пажарнікаў".
Як паведамляе "Інтэрфакс", Беларусь цяпер чакае экстрадыцыі з Расіі больш як пяці чалавек, якія падазраюцца ў дачыненні да банд "марозаўцаў", "пажарнікаў" і "рэчыцкіх".