У Гомелі было шпіталізаванае дзіця з падазрэннем на "свіны грып"
У аэрапорце Гомеля з падазрэннем на “свіны грып” было шпіталізаванае дзіця. Хлопчык у складзе дзіцячай групы вяртаўся з адпачынку ў Італіі. Ён быў тэрмінова ізаляваны праз высокую тэмпературу. Хлопчыка абследавалі, аднак вірус грыпу А/H1N1 у яго выяўлены не быў, перадае тэлеканал СТВ.
Нагадаем, пакуль што ў Беларусі не зарэгістравана ніводнага выпадку захворвання “свіным грыпам”.
Нагадаем, пакуль што ў Беларусі не зарэгістравана ніводнага выпадку захворвання “свіным грыпам”.