У Гомелі мужчына скокнуў у Сож з вышыні 30 метраў (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ў 16.45 у аўторак, 1 кастрычніка. 27-гадовы мужчына скокнуў з пешаходнага маста праз раку Сож у Гомельскім цэнтральным парку культуры і адпачынку.



Як паведамляе прэс-служба МНС, пацярпелага выцягнулі з вады супрацоўнікі гарадской выратавальнай станцыі. Пасля агляду медыкамі мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі.


Фота — mchs.gov.by