У Гомелі на пажары загінула два чалавекі, трох дзяцей уратавалі
Двое чалавек загінула 3 ліпеня на пажары ў Гомелі, трох дзяцей удалося ўратаваць супрацоўнікам МНС, паведамляе БелаПАН. Гарэў двухкватэрны жылы дом на вуліцы 8 сакавіка, здарэнне адбылося пад ранак, у 4.20. Трох дзяцей ва ўзросце пяць, восем і дзесяць год пажарныя выцягнулі праз вакно. Іхнай маці ў часе пажару дома не было. Пасля таго як агонь пагасілі, у драўляным гарады побач з домам знайшлі цела мужчыны, асоба якога вызначаецца. А ў доме знайшлі загінулую пенсіянерку 1924 года нараджэння. Прычыну пажару высвятляюць.