У Гомелі невядомыя падпалілі кавярню "Руслан", што належыць азербайджанцам

Гомельскія выратавальнікі ліквідавалі пажар у кавярні "Руслан", якую сёння ўначы падпалілі невядомыя.
Як паведамляе "Інтэрфакс", уначы на пульт дзяжурнага ад аператара аўтазаправачнай станцыі паступіў званок, што гарыць кавярня "Руслан". Выратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, выявілі задымленне, агнём у кавярні было пашкоджанае электраабсталяванне і частка дывановага пакрыцця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, крыніца агню ў кавярню трапіла звонку. У кавярні былі ўзламаныя дзверы, выратавальнікі знайшлі некалькі паходняў і мантыровак. Міліцыя высвятляе падрабязнасці здарэння. Уладальнікам кавярні з'яўляецца прадстаўнік азербайджанскай дыяспары Гомеля.