У Гомелі памёр дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву Цімох Вострыкаў
У Гомелі памёр дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву 85-гадовы Цімох Вострыкаў. У 1952 годзе ён дэсантаваўся ў Беларусі як упаўнаважаны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў арыштаваны, 23 гады правёў у зняволенні.
Грамадскі дзеяч Аўген Калубовіч быў знаёмы з Вострыкавым ад 1995 года. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён распавёў пра свае ўражанні пра гэтага чалавека:
“Мы шмат сустракаліся, ён прыязджаў у Менск. Быў у мяне дома, шмат чаго расказваў. З усяго гэтага я зразумеў, які гэта быў валявы, моцны духам чалавек.
За свае патрыятычныя пачуцці, памкненні пацярпеў, атрымаў 25 гадоў канцлагероў. І дух яго быў нязломлены ў бальшавіцка-сталінскіх засценках”.
Практычна да сваіх апошніх дзён Вострыкаў жыў пад наглядам. Днямі па адным з беларускіх тэлеканалаў неаднаразова быў паказаны фільм пра яго пад назвай “Рэзідэнт дзвюх выведак”, дзе яго назвалі амерыканскім, а пасля савецкім разведчыкам.
Фота - http://bielarusnp.blogspot.com/