У Гомелі разам з лядоўняй прапануюць набыць пахавальны вянок (фота)

У адной з гомельскіх крамаў, якая пераважна гандлюе пральнымі машынамі і лядоўнямі, разам з бытавой тэхнікай можна набыць і атрыбуты пахавальных абрадаў — вянкі і кветкі.  Асартымент пахавальных рэчаў не такі вялікі, як лядоўняў, але, нічым не саступаючы, вянкі стаяць з імі ў адным шэрагу.