У Гомелі святары з-за суіцыдаў асвячаюць міліцыянтаў і іх кабінеты

Праваслаўныя святары наведваюць гомельскія структуры МУС і ладзяць пропаведзі, а таксама асвячаюць вадой кабінеты і саміх супрацоўнікаў міліцыі.
Гэтая нефармальная дзейнасць царквы звязаная з прафілактыкай суіцыдаў сярод міліцыянераў, адзначае сайт odsgomel.org.

Нагадаем, што Гомельскі рэгіён лідыруе ў Беларусі па колькасці самагубстваў сярод міліцыянтаў. Летась на Гомельшчыне было 12 выпадкаў суіцыду ў структуры МУС.