У Гомелі затрымалі кіраўніка Беларускага саюза ветэранаў у Афганістане

У Гомелі затрыманы кіраўнік Беларускага саюза ветэранаў у Афганістане Віктар Сівохін. Ён падазраецца ў крадзяжы 300 мільёнаў рублёў. Разам з Сівохіным праваахоўнікі затрымалі яшчэ некалькі супрацоўнікаў грамадскага аб’яднання. Расследаваннем абставінаў справы займаецца Гомельская абласная пракуратура.

ОНТ