У Гомелі затрымалі заўзятараў з бел-чырвона-белай сімволікай
Учора ўвечары гомельскія спецназаўцы затрымалі чатырох заўзятараў з бел-чырвона-белай сімволікай пасля футбольнага матчу каманд вышэйшай лігі "Гомель" — "Дынама" (Брэст), які завяршыўся з лікам 4:1.
Па словах аднаго з затрыманых, Ігара Случака, іх пратрымалі ў міліцэйскім аўтобусе каля паловы гадзіны, пасля чаго ў маладзёнаў перапісалі пашпартныя дадзеныя і іх адпусцілі.
На думку Случака, матывам затрымання паслужыла бел-чырвона-белая сімволіка на вопратцы і заплечніках.
БелаПАН