У Гомелі знайшлі труп, які праляжаў на дне возера не менш за 3 гады

У Гомелі ў мікрараёне Волатава ў возеры рыбак знайшоў труп з пятлёй на шыі. Ён ішоў на рыбалку і зачапіўся за чыюсьці нагу. Спецыялісты кажуць, што цела праляжала ў вадзе не менш за тры гады.


Як піша "Гомельская праўда", загінулы — мужчына гадоў пяцідзесяці. На ім былі красоўкі 42 памеру, чорныя шкарпэткі, фрагменты джынсавых штаноў, два швэдары, скураны рэмень і куртка.

Спецыялісты знайшлі ў мужчыны атрыманыя пры жыцці пераломы: левай ключыцы са змяшчэннем, правай локцевай косці, 5-10 рэбраў справа. Прызначаныя экспертызы. Аднак ужо цяпер эксперты кажуць, што прычыну смерці высветліць немагчыма праз біялагічныя змены.

Фота: bymedia.net